Архив новостей - Отдел по образованию Кличевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.06.2022

День памяти и скорби

Дзень жалобы, памяці і смутку 22 чэрвеня 2022 года выдаўся дажджлівым, пахмурным і шэрым. Хмары чапляюцца за верхавіны векавых соснаў і елак, нямых сведкаў тых жудасных падзей, яукія адбываліся ў гэтым лесе 81 год таму назад. Ваенныя машыны напружана гудуць маторамі і марудна паўзуць па лясной дарозе. З Магілёва і Мінску, з іншых рэгіёнаў вобласці едуць людзі, каб аддаць даніну павагі ўсім абаронцам Радзімы і байцам атрада “Слаўны”, якія ахвяравалі сваё жыццё дзеля нас усіх і навекі засталіся маладымі.

Праз балота ісці цяпер адно задавальненне, рабочыя пабудавалі пешаходны масток. Такім загадкавым і прыгожым, прыбраным у аксамітнага колеру сукненку, балота раней не было. Не згаворваючыся, ўсе хуценька ідуць на святое месца пад старым разгалістым дубам, дзе спяць вечным сном шастакоўцы і партызаны атрада Перасценка. 

На могілках цішыня, у ганаровым каравуле салдаты, побач з імі дзяўчынкі-школьніцы з запаленымі лампадкамі. Удзел у гэтым памятным мерапрыемстве школьнікаў і моладзі дазваляе ім апынуцца па правільным баку гісторыі, зразумець і асэнсаваць усю каштоўнасць чалавечага жыцця. Не гледзячы на праліўны даждж юнакі і дзяўчаты з гонарам выканалі сваю місію і на свае вочы ўбачылі адкрыццё абноўленага мемарыяла воінскай славы.

 

Гісторыка-мемарыяльнае месца пахавання павінна стаць своеасаблівай мекай, месцам сілы і пакланення подзвігу партызан, якія на гэтым востраве жылі ў неімаверна цяжкіх умовах, змагаліся з ворагам, набліжалі Перамогу і паміралі за яе.