Архив новостей - Отдел по образованию Кличевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.06.2022

Диалоговая площадка "Дорогами мужества и стойкости"

Дарогамі мужнасці і стойкасці

     У год гістарычнай памяці ў Беларусі вялікая ўвага надаецца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і захаванню праўды пра яе, беражліваму стаўленню да гераічнага мінулага нашага народа. Напярэдадні Дня незалежнасці па ініцытыве ДГА «Веды» ў Беларусі стартаваў інфармацыйна - асветніцкі праект «Дарогамі мужнасці і стойкасці». Маршрут пралягае праз 27 гарадоў і населеных пунктаў, якія узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». У Магілёўскай вобласці такога гонару ўдастоены гарады: Магілёў, Бабруйск, Крычаў і Клічаў.

      У зале раённага Дома культуры 28 чэрвеня 2022 года дыялогавую пляцоўку пачала Алена Мачэкіна, педагог-арганізатар ДУА «СШ №2 імя П. І. Кавалёва», і запрасіла на сцэну экспертаў: Ігара Марзалюка, старшыню пастаяннай камісіі па адукацыі і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Уладзіміра Кнігу, старшыню раённага Савета дэпутатаў, Лідзію Ачыновіч, кіраўніка раённай пошукавай групы «Ольса» ГА «Магілёўскі гісторыка-пошукавы клуб «ВІККРУ».

     – Дата 3 ліпеня абсалютна не выпадкова стала Днём незалежнасці Беларусі. Хачу нагадаць, што адбывалася ў 1941 годзе, у гады акупацыі, і якой вялікай крывёй беларусаў, гераізмам партызан і падпольшчыкаў, тых, хто служыў на ўсіх франтах Вялікай Айчыннай вайны, адваяваная магчымасць працаваць і жыць, развівацца ў сваёй краіне пад мірным небам.

   Людзям рознага ўзросту неабходна нагадваць аб рэальных падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Справа не ў тым, што мы пачалі забываць сваю гісторыю, а ў тым, што на працягу доўгага прамежку часу апаненты ўлады мэтанакіравана праз мэсэнджары, праз публікацыі ў кнігах, часопісах, імкнуцца пераканаць грамадства ў тым, што Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі не было, а была вайна грамадзянская. Тыя, хто ўзяў у рукі зброю і перайшоў на бок акупантаў, гэта не здраднікі, а героі. Паліцаі і ўсе астатнія, хто перайшоў на бок немцаў, не меншыя, калі не вялікія, героі, што супраць іх змагаліся. Трэба, каб усе ведалі, што тварылі на шматпакутнай беларускай зямлі літоўскія, латышскія, эстонскія і польскія "героі" падчас акупацыі на нашай тэрыторыі. Успомніць хоць бы літоўскі батальён Антанаса Імпалявічуса, пра тое, колькі людзей яны расстралялі і павесілі, колькі вёсак спалілі, – лічыць Ігар Марзалюк.

 

Дарэчы, толькі на Клічаўшчыне нямецкія прыхвасні спалілі 80 населеных пунктаў, у тым ліку і райцэнтр. Загінуў кожны 3 жыхар раёна, а вёскі Вязень і Сялец так і не адрадзіліся да жыцця.

Лідзія Ачыновіч расказала аб прысваенні раёну вымпела «За стойкасць і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» і падзялілася з прысутнымі найбольш цікавымі звесткамі, звязанымі з высокай дзяржаўнай узнагародай.