Архив новостей - Отдел по образованию Кличевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.06.2022

Патрыёт. Грамадзянін. Матыватар.

16 чэрвеня 2022 года ў раённым Доме культуры, як кажуць, яблыку не было дзе ўпасці. У паўнюткай зале юнакі і дзяўчаты, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, падапечныя Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, кіраўнікі раённай вертыкалі ўлады.

Сустрэча з патрыётам нашай Радзімы, матывацыйным спікерам, майстрам спорту па плаванні, шматразовым рэкардсменам свету і Еўропы, членам Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь, прадпрымальнікам, заснавальнікам дабрачыннага фонду і грамадскім дзеячам Аляксеем Талаем прайшла на адным дыханні.

Аляксей рассказаў нам, як у 16 гадоў падарваўся на міне часоў Вялікай Айчыннай вайны. Выбухам яму адарвала рукі і ногі. Пра тое, як бязмежная бацькоўская любоў і вера ў выздараўленне сына, прафесіяналізмам медыцынскага персанала ваеннага шпіталя, падтрымка сяброў і родзічаў, асабістая прага да жыцця здзейснілі немагчымае і вярнулі яго да жыцця. Шмат увагі ўдзяліў свайму псіхалагічнаму стану, падзяліўся перажываннямі і болем, расказаў пра тое, як знаходзіўся паміж жыццём і смерцю.

Падлеткі, якія сядзелі перада мной, лавілі кожнае слова Аляксея і з захапленнем пераглядваліся. Не толькі дарослых, але і іх ўразіла, як сталеў і кожны дзень, крок за крокам, перамагаючы сябе і нясцерпны боль, выжываў, караскаўся на верх, ставіў мэты, а дасягнуўшы адну, умацоўваў веру і крочыў далей, дасягнуў вышынь у спорце. Дарэчы, яго імя ўпісана ў гісторыю сусветнай Алімпіяды двума рэкордамі па плаванні.

Шмат увагі ўдзяліў грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, захаванню памяці аб продках і падзеях Вялікай Айчыннай вайны, акцэнтаваў увагу дзяцей і моладзі на важнасці фізічнай культуры і спорту ў жыцці чалавека, прызваў моладзь весці здаровы лад жыцця і любіць нашу зямлю, нашу дарагую Беларусь.

У канцы сустрэчы Аляксей Канстанцинавіч ўручыў падзяку дабрачыннага Цэнтра імя Аляксея Талая раённаму выканаўчаму камітэту і Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 Метадыст ДУА “Клічаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” А.В.Суднік