Парадак асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб - Аддзел па адукацыі Клічаўскага райвыканкама
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Парадак асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

 Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём) у аддзеле па адукацыі райвыканкама (далей - аддзел) праводзіцца кіраўніцтвам аддзела па графіку, зацверджанаму начальнікам аддзела.

 Графік асабістага прыёму ў аддзеле, які праводзіцца кіраўніцтвам аддзела, з указаннем часу і месца яго правядзення размяшчаецца на інфармацыйным стэндзе "Адно акно" ў будынку аддзела, на афіцыйным сайце аддзела ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт.

 Папярэдні запіс на вусны прыём да начальніка аддзела Несцяровіч Алене Васільеўне ажыццяўляе старэйшы інспектар аддзела па адукацыі Ласенка Таццяна Уладзіміраўна (2 паверх, каб. № 2, тэл. 8 02236 79-158) штодня з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00, выхадны: субота, нядзеля.

 Службовыя асобы аддзела, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама работнікі, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

- звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі аддзела;

- звароты ў неўпаўнаважаныя дні і гадзіны;

- калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго;

 - калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;

- калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;

- непрад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які падцвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.

   У мэтах забеспячэння якаснага і арганізаванага правядзення асабістага прыёму пры ажыццяўленні папярэдняга запісу адказнымі работнікамі аддзела высвятляецца сутнасць пытання, матывы звароту, а таксама іншыя неабходныя для арганізацыі асабістага прыёму звесткі, даюцца неабходныя кансультацыі і тлумачэнні аб кампетэнцыі службовых асоб аддзела, парадку разгляду зваротаў.

 Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца ў прызначаны дзень у парадку чарговасці па прад'яўленні дакумента, які сведчыць аб яго асобе. Прадстаўнік дадаткова прад'яўляе дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы.

 Асабісты прыём кіраўніцтвам аддзела праводзіцца ў будынку аддзела

па адрасе: г. Клічаў, вул. Ленінская, д. 61, 2 паверх, каб. № 4.